Пра праект

«Пастаўшчына турыстычная» — электронная версія праекта «Аб’яднанне намаганняў для асветы ў сферах экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне» падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь , які рэалізуе Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» у партнёрстве з ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна». Гэта своеасаблівы турыстычна-краязнаўчы даведнік, які ўтрымлівае інфармацыю пра найбольш цікавыя месцы Пастаўшчыны — рэгіёна з вельмі насычанай гісторыяй, цудоўнай прыродай, арыгінальнымі архітэктурнымі аб’ектамі, самабытнай культурай і цудоўнымі людзьмі. Усё гэта ў комплексе робіць Пастаўшчыну жаданым месцам для турызму і адпачынку. Гэты інфармацыйны партал дапаможа спланаваць вандроўку і вырашыць куды ехаць.