Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Біялогія і сельская гаспадарка.

Быхавец Анатоль Іосіфавіч, доктар біялагічных навук. Нарадзіўся ў 1941 годзе ў м. Гадуцішкі (зараз Адуцішкіс, Літва). Сын Іосіфа Аляксандравіча Быхаўца — вядомага ў Пастаўскім раёне краязнаўца і педагога. Закончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1972 года ў Беларускім НДІ аховы раслін. З 1983 года ў інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Навуковыя працы па ахове раслін ад шкоднікаў і хвароб, біяхіміі і фізіялогіі насякомых і раслін, энтамалогіі, экалагічна бяспечных сродкаў аховы раслін.
Дзісько Нарцыз Адамавіч, доктар біялагічных навук. Нарадзіўся ў 1940 годзе ў вёсцы Лявонкі Пастаўскага раёна. Закончыў БДУ, аспірантуру У 1962 — 1979 гг. дацэнт на біялагічным факультэце БДУ, у 1979 — 1993 гг. — загадчык рэдакцыі біялогіі і медыцыны выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», з 1993 года — намеснік дырэктара інфармацыйнага цэнтра — начальнік аддзела інфармацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.<br />
Зуйкоў Андрэй Яўгенавіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук. Нарадзіўся ў 1954 годзе ў г.п. Варапаева. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце бульбаводства.
Казаравец Мікалай Уладзіміравіч, навуковец у вобласці сельскагаспадарчай жывёлагадоўлі. Нарадзіўся 26 сакавіка 1949 года ў в. Харкі Пастаўскага раёна, Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси (2004), доктар сельскагасадарчых навук (1999), прафесар (2000). Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1977). З 1977 г. галоўны заатэхнік саўгаса «Навасёлкі», дырэктар саўгаса, з 1987 г. дацэнт, дэкан зааінжынернага факультэта Беларускай государственной сельскагасадарчай акадэміі, з 2000 г. дырэктар Дэпартаменту адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гасадаркі і харчавання, з 2003 г. рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2012 г. член Совета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Даследаванні па селекцыі малочнага статка. Аўтар больш 400 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т.л. 10 манаграфій, 11 патэнтаў, 30 вучэбных дааможнікаў і даведнікаў. Узнагароджаны медалямі.
Іван Паўлавіч Сікора (7 верасня 1885, в. Малыя Алашкі — 26 верасня 1966г.) — селекцыянер-аматар, заслужаны аграном БССР. Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, каля 100 — ігруш, а таксама гатункі сліваў, бэзу, ружаў і іншыя. Іван Сікора нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Скончыў Полаўскае пачатковае вучылішча, Краснагорскую двухгадовую настаўніцкую школу. Пасля заканчэння служыў пісарам у царскай арміі ў Хабараўску. У Першую сусветную вайну быў на фронце. У 1925 годзе закончыў Кракаўскія курсы настаўнікаў. Працаваў настаўнікам у роднай вёсцы. Выкладаў па-беларуску, за што быў звольнены. Пайшоў на працу садоўнікам да графа Пшаздзецкага ў маёнтак Варапаева, дзе і пачаў займацца садоўніцтвам і кветкаводствам. Заклаў плодагадавальнік, дзе разводзіў гатункі яблыкаў. Распачаў ліставанне з вядомымі тагачаснымі польскімі садаводамі: доктарам В. Філевічам, прафесарамі С. Галчынскім, С. Заліўскім, інжынерам Я. Сляскім. Высаджваў розныя гатункі вінаграду, парэчак, агрэсту, женьшеню. Ягоная калекцыя ружаў у 30-я гады лічылася адной з лепшых у Еўропе. Іван Сікора сабраў 54 віды бэзу і вывеў некалькі ўласных гатункаў махровага бэзу, які атрымаў найвышэйшыя адзнакі на эўрапейскіх выставах. За савецкім часам, 15 красавіка 1941 году па рашэнні СНК БССР на базе саду Івана Сікоры быў адкрыты Паўночны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага інстытуту бульбаводства, пладаводства і агародніцтва. У садзе прайшлі апрабаваньне звыш 600 гатункаў яблыняў, больш 100 гатункаў грушаў, 500 гатункаў агрэсту. У час Другой сусветнай вайны быў сувязным партызанскай брыгады. Працягваў селекцыйную працу. Падчас адной з карных аперацыяў нацыстаў быў знішчаны амаль увесь архіў і бібліятэка Івана Сікоры. У вайну памерла ягоная ўнучка, без вестак знік на фронце сын Пётр. Пасля вайны памерла ягоная жонка Марыя, а сын Віктар быў высланы ў лягер. Адным з першых у Еўропе распрацаваў методыку лячэння і амаладжэння пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў. Шмат гадоў прысвяціў вывядзенню гібрыднага гатунку яблыкаў павышанай зімастойкасьці. Выведзены гібрыд пасля ягонай смерці быў названы «Памяць Сікоры». Адным з першых у Беларусі Сікора заняўся раянаваннем раслінаў-экзотаў з Далёкага Ўсходу. За 58 гадоў, прысвечаных садаводству, Іван Сікора вынайшаў 500 гатункаў яблыняў, каля 100 гатункаў грушаў, 119 формаў ляшчыны, некалькі гатункаў вінаграду. Быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савету БССР, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і Вялікім срэбным мэдалём ВДНГ СССР. У 1956 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны аграном БССР». Памёр 26 верасня 1966 году. У Алашках створаны Мэмарыяльны музэй садавода-селекцыянера І. Сікоры.

Оставьте комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *