Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі»

У сярэдзіне жніўня 2016 года ва ўрочышчы Азёркі адбылося афіцыйнае адкрыццё «вяровачнага гарадка» — комплексу спецыяльных трэнажораў для актыўнага адпачынку на свежым паветры. З гэтага пачалося ажыццяўленне вялікага праекта, да рэалізацыі якога прыступіла дзяржаўнае аб’яднанне «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна».

Цяпер спартыўна —турыстычны комплекс «Азёркі»прапануе наступныя паслугі: анімацыйныя праграмы, скаладром ( 3 сцяны), вяровачны гарадок (2 узроўні складанасці), спуск — тралей (160 м.), батут (летні сезон), міні — гольф, казачная сцяжынка па казкам У. Дубоўкі, адкрыты басейн, пірс, цір, паляна павука (для самых маленькіх), арэнда альтанак, кэмперная стаянка, спартыўная пляцоўка, арэнда карчмы, пракат лежакоў, квадрацыкл, гідрацыкл, пракат палатак (на 2 х і 3 месцы), пракат мангалаў, пракат спальных мяшкоў, пракат надзіманых матрацаў, пракат ровараў, пракат лодак, пракат катамаранаў, комплекс спартыўных пляцовак (пракат мячоў для гульні).

Маляўнічая прырода, багатая інфраструктура, цікавыя анімацыйныя праграмы, крэатыўны падыход да арганізацыі адпачынку і унікальная магчымасць для кожнага знайсці занятак па душы прываблівае жыхароў Пастаўшчыны і шматлікіх турыстаў.

Адрас: Пастаўскі раён, в. Азёркі, бераг возера Белае

Час працы:

Аўт.- Пт. 14:00 — 20:00;

Сб.- Нд. 12:00 — 20:00.

Кантакты: +375 (29) 226 12 10
Сацыяльныя сеткі:

https://ok.ru/stkoz

https://vk.com/stk_ozerki

https://www.instagram.com/stkozerki/

Цікава будзе паглядзець і адпачыць з карысцю!

Фотаздымкі А. Гіль.

Оставьте комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *