Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Гуманітарныя навукі.

Ластоўскі Аляксей, сацыёлаг. Нарадзіўся 12 верасня 1979 года ў вёсцы Курды Пастаўскага раёна. Скончыў Лукашоўскую базавую школу і сярэднюю школу № 2 г. Паставы. Затым скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (2000 г.), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2005 г.). Кандыдат сацыялагічных навук (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, 2007 г., тэма дысертацыі «Спецыфіка фарміравання калектыўнай ідэнтычнасці ў моладзевай контркультуры»). 2005-2011 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 2009 года — навуковы супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». З лістапада 2011 па ліпень 2012 г. праходзіў стажыроўку пры Інстытуце палітычных навук Акадэміі навук Славакіі. Намеснік рэдактара часопіса «Belarusian Political Science Review».

Рудкоўскі Эдуард Іосіфавіч, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук. Нарадзіўся ў 1947 г. у Мягунскім сельсавеце. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава, аспірантуру. З 1991 па 2012 гг. — загадчык кафедры філасофіі Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. Кірава (сёння універсітэт П. Машэрава). Мае больш за 100 друкаваных работ навуковага і навукова-метадычнага характару. Сярод іх: «Свабода і адказнасць асобы», навуковыя дапаможнікі «Паліталогія», «Сацыяльная філасофія» і інш. . удостоен звания Отличника народного просвещения БССР (1983), Отличника просвещения СССР (1988).

Хоцька Вольга Аляксандраўна, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзілася 27 чэрвеня 1981 г. у г. Паставы. Пасля заканчэння Пастаўскай СШ № 5 у 1998 г. паступіла на юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па размеркаванню працавала стажорам у Наваполацкім судзе. Потым вярнулася ў ПДУ ў якасці выкладчыка на кафедру грамадзянскага права. Там яна скончыла магістратуру і паступіла ў аспірантуру БДУ. У 2011 г. перайшла працаваць у БНТУ. Адначасова працавала ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння аспірантуры была размеркавана ў юрыдычны каледж БДУ, але з 2014 г. зноў працуе ў БНТУ. Адначасова працуе дацэнтам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі ў 2013 г. атрымала навуковую ступень кандыдата. У 2015 г. атрымала званне дацэнта. Мае больш 70 навуковых прац, у тым ліку манаграфію ў суаўтарстве, 3 вучэбна-метадычныя комплексы, 27 навуковых артыкулаў, 48 тэзісаў і матэрыялаў канферэнцый і інш. У 2014 г. з’яўлялася каардынатарам падрыхтоўкі першага выдання Анталогіі інтэрэкаправа ў Рэспубліцы Беларусь. У 2016 г. падрыхтавала манаграфію «Праблемы рэалізацыі правоў землекарыстальнікаў». У 2016 г. узнагароджана граматай «За лепшы даклад» на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі.

 

Федаровіч Часлаў Андрэевіч. кандыдат філасофскіх навук. Нарадзіўся 15 ліпеня 1940 г. у м. Лынтупы Пастаўскага раёна. У 1967 г. закончыў Комі дзяржаўны педагагічны інстытут (КДПІ) па спецыяльнасці «Фізіка», у 1971 г. — Маскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя У.І. Леніна па спецыяльнасці «Філасофія». У 1971-1973 гг. — старшы выкладчык КДПІ; 1973-1981 — загадчык кафедры філасофіі Сыктыўкарскага дзяржаўнага універсітэта (СДУ); 1981-1990 гг. — дацэнт кафедры філасофіі і навуковага камунізма Комі навуковага цэнтра УрОАН СССР; 1990-1995гг. — прарэктар, першы прарэктар СДУ; 1995-1998 гг. — першы намеснік Міністэрства адукацыі і Вышэйшай Школы Рэспублікі Комі; 2000-2002 гг. — кансультант Камітэта прыродных рэсурсаў па РК; 2002-2005 гг.- намеснік кіраўніка сакратарыята Главы Рэспублікі Комі; 26 сакавіка 2007 г. абраны намеснікам старшыні Камітэта Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Комі па сацыяльнай палітыцы, кіраўніком фракцыі Рэгіянальнага аддзялення Рэспублікі Комі Палітычнай партыі «САЮЗ ПРАВЫХ СІЛ» у Дзяржаўным Савеце Рэспублікі Комі. Жанаты, мае дваіх сыноў. Дэпутат Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Комі чацвертага склікання з 2007 г.

 

Шушкевіч Іван Часлававіч, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзіўся 9 мая 1955 г. у в. Русакі Пастаўскага раёна. Закончыў Пастаўскую СШ № 2. г. У 1975 г., пасля службы ў войску, паступіў на гістарычны факультэт МДУ імя М.В. Ламаносава. У 1994 г. паступіў на завочнае аддзяленне аспірантуры. У 1998 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата. У 1981-1985 гг. працаваў выкладчыкам гісторыі ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце сувязі. У 1985-2005 гг. служыў у МУС СССР/РФ на пасадах старшага інспектара па асоба важных справах, начальніка міжнароднага аддзела Дэпартамента кадравага забяспячэння МУС РФ. Атрымаў званне палкоўніка. У 2005 г. выйшаў у адстаўку і да 2007 г. працаваў на кіруючых пасадах у Клубе ваеначальнікаў Расіі. У 2007-2010 гг. працаваў у Міжнароднай арганізацыі па міграцыі дырэктарам Цэнтра па супрацьдзеянні гандлю людзьмі і выкарыстання рабскай працы. У 2010-2011 гг. працаваў у Акадэміі МУС РБ. З 2012 г. жыве ў г. Паставы. Тут працаваў на тэлестудыі «Паставы ТБ» і ў Цэнтры турыстычных паслуг. Сфера навуковых інтарэсаў: досвед дзейнасці праваахоўчых ведамстваў замежных краін; міграцыйныя працэсы ў Расіі і за мяжой; талерантнасць у дзейнасці праваахоўных органаў. Аўтар некалькіх дзесяткаў навуковых прац, апублікаваных у Расіі. Пасля вяртання ў Паставы працягвае займацца літаратурнай дзейнасцю.

Оставьте комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *