Алеся Гиль

Завяршэнне рэалізацыі праекта

Завяршылася рэалізацыя праекта » Аб’яднанне намаганняў для асветы ў вобласці экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне«, падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізоўвалі Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» у партнёрстве з ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна».

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Прыкладныя і тэхнічныя навукі, геалогія і эканоміка.

Вавілаў Антон Уладзіміравіч, доктар тэхнічных навук, замежны член РААіБН і УТАНУ, прафесар. Нарадзіўся ў 1949 г. у г. Паставы, закончыў школу са срэбным медалём. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У Беларускім палітэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ) спачатку стаў дацэнтам, а потым узначаліў кафедру «Будаўнічыя і дарожныя машыны». У …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Прыкладныя і тэхнічныя навукі, геалогія і эканоміка.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Біялогія і сельская гаспадарка.

Быхавец Анатоль Іосіфавіч, доктар біялагічных навук. Нарадзіўся ў 1941 годзе ў м. Гадуцішкі (зараз Адуцішкіс, Літва). Сын Іосіфа Аляксандравіча Быхаўца — вядомага ў Пастаўскім раёне краязнаўца і педагога. Закончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1972 года ў Беларускім НДІ аховы раслін. З 1983 года ў інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Навуковыя працы па ахове раслін ад …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Біялогія і сельская гаспадарка.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Медыцына.

  Вілейта Пётр Альфонсавіч, кандыдат медыцынскіх навук. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1959 г. у г. Паставы. Пасля заканчэння СШ № 2 у 1976 г. паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Адтуль у 1981 г. перайшоў вучыцца ў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут на вайскова-медыцынскі факультэт. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі з 1983 г. служыў у РСФСР, спачатку ў г. …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Медыцына.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Гуманітарныя навукі.

Ластоўскі Аляксей, сацыёлаг. Нарадзіўся 12 верасня 1979 года ў вёсцы Курды Пастаўскага раёна. Скончыў Лукашоўскую базавую школу і сярэднюю школу № 2 г. Паставы. Затым скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (2000 г.), аспірантуру Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (2005 г.). Кандыдат сацыялагічных навук (Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, 2007 г., тэма дысертацыі «Спецыфіка фарміравання калектыўнай …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Гуманітарныя навукі.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Архітэктары.

Ігнатовіч Збігнеў нарадзіўся 20 ліпеня 1906 года ў Паставах. Закончыў віленскую гімназію імя Караля Зыгмунта Аўгуста, а затым паступіў вучыцца на факультэт архітэктуры Варшаўскай Палітэхнікі. Тытул інжынера-архітэктара атрымаў у 1933 годзе. Пасля вучобы працаваў праектыроўшчыкам у майстэрнях Казіміра Скурэвіча і Юліюша Жураўскага (да 1934 года). Таксама працаваў у Бюро Рэгіянальнага Планавання Варшавы (1934 — 1939). …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Архітэктары.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Мастакі.

Анішчык ( Гутар) Ганна Анфімаўна, мастак. Нарадзілася 28.09.1959 г. у в. Кулакова. Скончыла Юнькаўскую васьмігадовую школу (1974), Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава (1979). Па размеркаванні працавала ў Гродне настаўніцай выяўленчага мастацтва і чарчэння ў СШ № 11. 3 1986 г. узначаліла студыю выяўленчага мастацтва абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. За ўдзел у міжнародных біенале дзіцячай …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Мастакі.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Музыканты і дзеячы культуры.

Абрамава Лідзія Паўлаўна, народная артыстка Расіі, нарадзілася 10.03.1946 г. у г. Паставы. Тут яна пражыла два гады, бо сям’я пераехала ў Расію. Скончыла сямігодку, Казанскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум, затым была вучоба ў музычным вучылішчы, у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце імя Гнесіных. 3 1970 г. Л.П. Абрамава жыве ў Маскве, старшыня міжнароднага студэнцкага конкурсу вакалістаў «Веllа vосе» («Прыгожы …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Музыканты і дзеячы культуры.Читать полностью »

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Гісторыкі і краязнаўцы.

Арэх Мікалай Уладзіміравіч, краязнаўца, педагог. Нарадзіўся 09. 09. 1971 года ў в. Жоўніца Шаркоўшчынскага раёна. Закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага універсітэта. працуе настаўнікам гісторыі ў Гуцкай сярэдней школе Пастаўскага раёна. Сфера інтарэсаў: гісторыя, краязнаўства, педагогіка. Аўтар кніг: «Гута-Голбія», Мінск, «Кнігазбор», 2007, — 88 с. (у суаўтарстве з І. Пракаповічам), «Вёсачкі над Заражанкай», Паставы, «Сумежжа», 2013, — …

Вядомыя людзі Пастаўшчыны. Гісторыкі і краязнаўцы.Читать полностью »

Translate »