admin

Інтэрактыўны турыстычны атлас Пастаўскага раёна atlas.gich.by

Пастаўшчына-гэта адна з жамчужын Беларускага Паазер’я. У нашым рэгіёне прыгажосць, практычна некранутай прыроды, удала спалучаецца з багатай культурна-гістарычнай спадчынай. Якая яна пастаўшчына? Гэта край чыстых азёр і марудлівых рэк, край цяністых лясоў, у якіх можна сустрэць рэдкіх жывёл. Край палацаў і паркавых ансамбляў, культавых аб’ектаў і ваенных помнікаў. Дзе яшчэ ў Беларусі Вы можаце наведаць …

Інтэрактыўны турыстычны атлас Пастаўскага раёна atlas.gich.byЧитать полностью »

Спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі»

У сярэдзіне жніўня 2016 года ва ўрочышчы Азёркі адбылося афіцыйнае адкрыццё «вяровачнага гарадка» — комплексу спецыяльных трэнажораў для актыўнага адпачынку на свежым паветры. З гэтага пачалося ажыццяўленне вялікага праекта, да рэалізацыі якога прыступіла дзяржаўнае аб’яднанне «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна».

На Пастаўшчыне прайшлі чарговыя заняткі «Школы валанцёраў-экскурсаводаў»

2 і 3 лютага ў музеях Парыжскай базавай школы і Варапаеўскай сярэдняй школы прайшлі чарговыя тэарэтычна-практычныя заняткі «Школы валанцёраў-экскурсаводаў».

У Лынтупах прайшлі тэарэтычна-практычныя заняткі «Школы валанцёраў-экскурсаводаў»

Чарговыя тэарэтычна-практычныя заняткі «Школы валанцёраў-экскурсаводаў» у рамках праекта «Аб’яднанне намаганняў для асветы ў сферах экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне» падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізуе Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» у партнёрстве з ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» адбыліся 27 студзеня ў аграгарадку Лынтупы ў сярэдняй школе, дзе маецца школьны музей са шматлікімі экспанатамі.

У Паставах пачала працу «Школа валанцёраў-экскурсаводаў»

У рамках рэалізацыі праекта «Аб’яднанне намаганняў для асветы ў сферах экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне» падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь , які рэалізуе Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» у партнёрстве з ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» пачала сваю працу «Школа валанцёраў-экскурсаводаў».

Паставы. Гістарычная хроніка горада

Новая кніга вядомага літаратара і краязнаўцы І. Пракаповіча знаёміць чытачоў з цікавай і своеасаблівай гісторыяй невялікага, адметнага сваёй архітэктурай горада Паставы ад часу апошняга зледзянення да пачатку ІІІ тысячагоддзя. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца мінуўшчынай роднага краю.

Парфорснае паляванне ў Паставах

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах шпацыравалі такія персоны, імёны якіх ведае або чуў калі-небудзь любы адукаваны чалавек. Вялікі князь, генерал, унук расійскага імператара Мікалая …

Парфорснае паляванне ў ПаставахЧитать полностью »

Чароўны край — Пастаўшчына

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёсцы або ў былым …

Чароўны край — ПастаўшчынаЧитать полностью »

Развіццё турызму ў часы ІІ Рэчы Паспалітай на Віленшчыне. Частка другая

У другой частцы кнігі «Развіццё турызму ў ІІ Рэчы Паспалітай і на Віленшчыне» да ўвагі чытачоў прадстаўлены найбольш вядомыя на Віленшчыне турыстычныя маршруты і прапановы па адпачынку, якія рэкамендавалі прайсці і наведаць тагачасныя турыстычныя даведнікі і прэса. Больш паловы другой часткі кнігі прысвечана развіццю турызму ў Пастаўскім павеце, а менавіта на возеры Нарач і яго ваколіцах. Кніга будзе карысна краязнаўцам, турыстам і тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашага роднага краю.

Translate »