Пастаўшчына турыстычная

«Пастаўшчына турыстычная» — электронная версія праекта «Аб’яднанне намаганняў для асветы ў сферах экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне» падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізуе Пастаўскае раённае грамадскае аб’яднанне «Экаагратур» у партнёрстве з ДА «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна». Гэта своеасаблівы турыстычна-краязнаўчы даведнік, які ўтрымлівае інфармацыю пра найбольш цікавыя месцы Пастаўшчыны — рэгіёна з вельмі насычанай гісторыяй, цудоўнай прыродай, арыгінальнымі архітэктурнымі аб’ектамі, самабытнай культурай і цудоўнымі людзьмі. Усё гэта ў комплексе робіць Пастаўшчыну жаданым месцам для турызму і адпачынку. Гэты інфармацыйны партал дапаможа спланаваць вандроўку і вырашыць куды ехаць.

Аграсядзібы

Сярод прапаноў ураўнаважанага турызму агратурызм адрозніваецца спалучэнне турыстычных паслуг з вясковай гаспадаркай. Рытм жыцця гаспадаркі, вызначаны тэрмінамі прац на полі і пры сваёй жывёле, які праяўляецца характэрнымі пахамі, гукамі, колерамі надаюць непаўторнасць і ўнікальнасць агратурызму. А да таго блізкі кантакт з вясковай сям’ёй, у якой бавіцца час, магчымасць пазнаёміцца з яе гісторыяй і звычаямі, непасрэдныя размовы, дзяленне сваімі праблемамі і досведам застаюцца ў памяці на доўгі час. На Пастаўшчыне вясковы турызм пачаў актыўна развівацца з 2006 года і на сучасны момант на тэрыторыі раёна дзейнічае 41 аграсядзіба. Шаноўныя карыстальнікі сайта! Мы прапануем Вам спіс аграсядзіб з адрасамі, кантактамі і пералікам аказваемых паслуг. Удалага адпачынку!

Гэта варта пабачыць

Пастаўшчына — адзін з тых маляўнічых куткоў, дзякуючы якому Беларусь называюць краінай блакітных азёр.
На тэрыторыі раёна — 16 ахоўваемых дзяржавай помнікаў архітэктуры, сярод якіх толькі ў Паставах: будынак былога палаца Тызенгаўзаў, архітэктурны ансамбль цэнтральнай часткі горада, будынак былога вадзянога млына; 6 цэркваў, 4 касцёлы, сядзібна — паркавы комплекс, фрагменты парку пачатку XX стагоддзя. Прадстаўляем вашай увазе найбольш цікавыя мясціны Пастаўшчыны. Простая навігацыя дапаможа ў лічаныя секунды атрымаць неабходную інфармацыю па гістарычных, архітэктурных, прыродных, культурных і спартыўна — турыстычных аб’ектах Пастаўшчыны.

Культурнае жыццё

II Европейские игры.

С 21 по 30 июня 2019 г. Республика Беларусь примет II Европейские игры – международные комплексные спортивные соревнования среди спортсменов Европейского континента, которые проводятся раз в четыре года под руководством…

Пастаўская лыжня — 2019

3 лютага 2019 года на гарадскім стадыёне па вул. Савецкая 81 «В» адбудзецца раённае культурна — спартыўнае свята «Пастаўская лыжня — 2019».

Завяршэнне рэалізацыі праекта

Завяршылася рэалізацыя праекта » Аб’яднанне намаганняў для асветы ў вобласці экалогіі, краязнаўства і развіцця турызму ў Пастаўскім раёне«, падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, які рэалізоўвалі Пастаўскае…

Контакты

Translate »